Перайсці да зместу

Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 мая 1934(1934-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 2021(2021-02-07)[1] (86 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Вядомыя працы «Свята песні» (1969), «Юнацтва» (1972), «Над роднымі прасторамі» (1979), «Вясна на Гомельшчыне», «Рэквіем»
Уплыў Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Сайт kazakevich.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Юнацтва», 1972, палатно, алей, 180 х 175 см.

Мікалай Канстанцінавіч Казаке́віч (5 мая 1934, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць7 лютага 2021, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000).

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Жыў у г. Гомелі.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979)[2].

Карціны М. Казакевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, Магілёўскім абласны м мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.

  • 1961 — Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Масква, Ленінград
  • 1974 — Калектыўная выстаўка мастакоў СССР, ПНР і ГДР
  • 1979 — Персанальная мастацкая выстаўка ЦДМ, Масква
  • 1980 — Выстаўка твораў савецкіх мастакоў, ГДР
  • 1982 — Выстаўка мастакоў Расіі, Украіны і Беларусі «Кіеву 1500 гадоў»
  • 1987 — Персанальная мастацкая выстава, Мінск
  • 1993 — Персанальная мастацкая выстава, Клермон-Феран, Францыя
  • 1995 — Персанальная мастацкая выстава, Дзяржаўны мастацкі музей, Мінск
  • 2008 — Персанальная мастацкая выстава, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель

і інш.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. «Над роднымі прасторамі» Архівавана 18 красавіка 2019.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 411.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 235. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6..
  • Салавей Л. Ф. Мікалай Казакевіч: Альбом. — Мн. : Беларусь, 1987. — 54 с.